РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Е-mail: groblisp@mail.grodno.by
Прыёмная:(0152)72-35-57
Гродна
Гродна
Галоўная > Навіны рэгiёна

Навіны рэгiёна

08.09.2010

Астанкі 139 загінуўшых у Першай сусветнай вайне і медалі ад Дома Раманавых знойдзены ў час раскопак у Гродзенскай вобласці


Астанкі 139 загінуўшых у гады Першай сусветнай вайны, два медалі і яшчэ каля 50 артэфактаў знойдзены ў час раскопак у Гродзенскім раёне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў камандзір узвода 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Аляксандр Клімовіч.

Аб тым, што каля вёскі Рацічы на шляху з Гродна да Аўгустоўскага канала размешчана 8 магільных курганоў, мясцовыя жыхары паведамілі ваенным пасля таго, як у ходзе сёлетніх сельскагаспадарчых работ знайшлі сведчанні пахаванняў. Вучоныя пацвердзілі, што ў гэтых месцах у лютым 1915 года гераічна змагаўся з немцамі 336-ы Чэлябінскі полк.

У раскопках, пачатых гэтым летам, прыняў удзел таксама ваенна-патрыятычны атрад "Уралец" з Чэлябінска. Разам з гродзенцамі яны працавалі цэлы месяц. Акрамя астанкаў загінуўшых герояў, даследчыкі дасталі з зямлі медальёны, нацельныя крыжыкі, пляшкі, курыльныя люлькі, манеты, кравецкія нажніцы, сцізорык, нямецкі штык і іншыя артэфакты. Сярод знаходак самымі каштоўнымі, на погляд спецыялістаў, сталі два медалі "У памяць 300-годдзя царавання Дома Раманавых 1613-1913 гады".

Раскопкі працягваюцца. Пасля іх завяршэння ўсе знойдзеныя астанкі загінуўшых людзей урачыста перапахаваюць у адным брацкім мемарыяле, а іх асабістыя рэчы будуць перададзены ў Гродзенскі гарадскі аб'яднаны ваенкамат.