РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Е-mail: groblisp@mail.grodno.by
Прыёмная:(0152)72-35-57
Гродна
Гродна
Галоўная > Навіны рэгiёна

Навіны рэгiёна

03.09.2010

Cельгасарганізацыі Гродзенскай вобласці пачалі ўборку цукровых буракоў


Cельгасарганізацыі Гродзенскай вобласці пачалі ўборку цукровых буракоў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама Рыгор Радзевіч. Уборку пачалі практычна ўсе раёны. На 2 верасня сабрана 12,5 тыс. т. Такая рання ўборка салодкіх караняплодаў апраўдвае сябе, паколькі ў маштабах дзяржавы дае магчымасць значна скараціць страты пры захоўванні, растлумачыў спецыяліст. Усяго ў вобласці культурай засеяна 33 тыс. га - гэта на 5 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Аб'ёмы нарошчваюцца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай па вытворчасці цукру з уласнай сыравіны. Сельгасарганізацыі будуць пастаўляць буракі для перапрацоўкі цукровым камбінатам рэспублікі. Як адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню, на працягу некалькіх гадоў рэгіён атрымае самы высокі ўраджай буракоў у рэспубліцы. У 2009 годзе сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складала 457 ц/га, што на 54 ц вышэй за сярэднерэспубліканскі паказчык. Амаль па 700 ц/га караняплодаў сабралі земляробы ў СВК "Свіслач" і "Прагрэс-Верцялішкі" Гродзенскага раёна, ураджайнасць 767 ц/га была атрымана ў СВК "Кастрычнік-Гродна". У 2010 годзе Гродзенская вобласць плануе прадаць дзяржаве 1 млн. 370 тыс. т цукровых буракоў.