РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Е-mail: groblisp@mail.grodno.by
Прыёмная:(0152)72-35-57
Навагрудак
Навагрудак
Галоўная > Навіны рэгiёна

Навіны рэгiёна

03.09.2010

Ферма "Калантоі" Ваўкавыскага раёна адной з першых у вобласці выйшла на стапрацэнтную вытворчасць малака гатунку "экстра"


Малочнатаварная ферма "Калантоі" Ваўкавыскага раёна, уведзеная ў строй у снежні мінулага года ў адпаведнасці з указам нумар 332, выйшла на стапрацэнтную вытворчасць малака гатунку "экстра", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама. На ферме ўтрымліваецца 800 галоў дойнага статка. У студзені-жніўні бягучага года ад кожнай каровы тут атрымана па 3 582 кг малака. Сярэднясутачны ўдой складаў 15-16 кг, а штодзённы валавы збор малака - 12-13 т. У бліжэйшай перспектыве плануецца вырабляць значную частку малака гатунку "экстра" на ўсіх сучасных фермах раёна. Пры гэтым надоі ад каровы намечана павялічыць, як мінімум, да 6 тыс.кг у год. Напрыклад, на ферме "Калантоі", якая ўваходзіць у лік лепшых у Гродзенскай вобласці, у 2010 годзе ад кожнай каровы будзе атрымана не менш як 5,3 тыс.кг малака.