РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Е-mail: groblisp@mail.grodno.by
Прыёмная:(0152)72-35-57
Mip
Mip
Галоўная > Навіны рэгiёна

Навіны рэгiёна

07.09.2010

Каля 3 тыс. аб'ектаў у Гродзенскай вобласці могуць прадаць прадпрымальнікам за 1 базавую велічыню


Каля 3 тыс. невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомай маёмасці ў Гродзенскай вобласці могуць прадаць прадпрымальнікам за 1 базавую велічыню. Такія даныя былі агучаны на нарадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі праблемы, якія стрымліваюць развіццё прадпрымальніцтва ў рэгіёне. Адной з іх, на думку прадпрымальнікаў, з'яўляецца адсутнасць магчымасцей для набыцця аб'ектаў нерухомай маёмасці. Будаўніцтва новых памяшканняў з улікам кошту праектных работ сёння з'яўляецца прэрагатывай хутчэй буйнога бізнесу. У той жа час у абласным грамадскім аб'яднанні "Клуб прадпрымальнікаў" сабраны банк фатаграфій пустуючых будынкаў, якія могуць быць цікавыя прыватнікам. Губернатар даручыў больш актыўна прапаноўваць прадпрымальнікам невыкарыстоўваемыя аб'екты, а таксама вызначыць спіс неэфектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў у Гродне. У вобласці неабходна адкрываць кафэ, аб'екты прыдарожнага сэрвісу і аўтасэрвісу, ствараць рабочыя месцы і актывізаваць прыватны вытворчы бізнес, павялічваць экспарт прадукцыі, падкрэсліў Сямён Шапіра. Ён даў канкрэтныя даручэнні па стварэнню аб'ектаў прыдарожнага і аўтасэрвісу, вывучэнню магчымасцей прадпрыемстваў рэгіёну па вытворчасці запчастак. У Гродзенскай вобласці налічваецца каля 6 тыс. малых прадпрыемстваў (у 2005 годзе іх было 2 тыс.), з іх у Гродне - каля 60 працэнтаў. Працуюць 28 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. У сектары малога прадпрымальніцтва задзейнічаны больш як 95 тыс. чалавек (18 працэнтаў усіх занятых у эканоміцы вобласці). У студзені-ліпені 2010 года ў вобласці зарэгістравана больш за 500 новых камерцыйных арганізацый, у тым ліку 143 - у малых і сярэдніх гарадах.