Навіны рэгiёна
03.09.2010
Каля 8,5 тыс. студэнтаў і школьнікаў будуць працаваць на ўборцы бульбы ў Гродзенскай вобласці
Каля 8,5 тыс. студэнтаў і школьнікаў дапамогуць аграрыям Гродзенскай вобласці ва ўборцы бульбы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама. Навучэнцы прафесійна-тэхнічных каледжаў, вучылішчаў, сельскагаспадарчых ліцэяў, а таксама старшакласнікі з 6 верасня пачнуць працаваць перш за ўсё ў гаспадарках, дзе не хапае рабочай сілы. Паміж навучальнымі ўстановамі і СВК заключаны дагаворы, у якіх вызначаны ўмовы знаходжання навучэнцаў у вёсцы, зацверджаны расцэнкі за працу. Бульба ў рэгіёне займае каля 5,3 тыс. га. На 2 верасня ўбрана 105 га. Адначасова вядзецца работа па арганізацыі збыту ўраджаю. Бульбу аграрыі маюць намер рэалізаваць як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. У прыватнасці, прапрацоўваецца пытанне паставак у Калінінград і іншыя рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Сельгаспрадпрыемствы вобласці пачалі ўжо ўборку цукровых буракоў, лёну, прадаўжаецца ўборка кукурузы, сяўба збожжавых. Завершана сяўба рапсу і свірэпіцы, праводзіцца ворыва зямель, з якіх сабраны ўраджай.


