РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Е-mail: groblisp@mail.grodno.by
Прыёмная:(0152)72-35-57
Гродна
Гродна
Галоўная > Навіны рэгiёна

Навіны рэгiёна

09.09.2010
Музей мантый ВНУ свету ствараюць у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы

Музей мантый ВНУ свету ствараюць у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы


Музей мантый ВНУ свету ствараюць у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры масавых камунікацый ВНУ.

Музей размясціўся ў старэйшым будынку ўніверсітэта - былой жаночай гімназіі, дзе цяпер праходзяць заняткі, а таксама размяшчаецца музей гісторыі ўніверсітэта. У корпусе знаходзіцца адкрытая галерэя партрэтаў прафесараў ВНУ, напісаных гродзенскімі мастакамі.

У экспазіцыі музея ўжо 8 мантый прафесараў і членаў рэктарата. Першы экспанат для калекцыі прадаставіў універсітэт з Беластока. Выстаўлены мантыі з ЗША, Украіны. Папоўніць калекцыю выказалі жаданне ВНУ-партнёры з Германіі, Фінляндыі, Кітая, гродзенскія аграрны і медыцынскі ўніверсітэты. Плануецца, што свае мантыі прадаставяць і іншыя ўніверсітэты - партнёры ГрДУ.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца членам буйных і эфектыўна дзеючых міжнародных арганізацый ВНУ і ўдзельнікам міжуніверсітэцкіх праграм, у тым ліку Еўрапейскай Асацыяцыі Універсітэтаў (ЕАУ), Міжнароднай асацыяцыі абмену студэнтамі тэхнічных спецыяльнасцей (IAESTE), Праграмы "Балтыйскі ўніверсітэт" (ПБУ). Усяго Гродзенскім дзяржуніверсітэтам імя Янкі Купалы заключана 83 дагаворы аб супрацоўніцтве з замежнымі ВНУ.