Навіны рэгiёна
23.11.2011
Міжнародная канферэнцыя па пытаннях эфектыўнага менеджменту пройдзе ў Гродне 24-25 лістапада
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Эфектыўны менеджмент: вопыт і перспектывы бізнесу і адукацыі" пройдзе ў Гродне 24-25 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў цэнтры масавых камунікацый Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы. У канферэнцыі прымуць удзел вядучыя спецыялісты ў сферы якасці з Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Фінляндыі. Форум праводзіцца з мэтай наладжвання эфектыўнага дыялогу адукацыі і бізнесу ў сферы забеспячэння якасці праз развіццё сучаснага менеджменту, прадстаўлення прыкладаў лепшай практыкі ў галіне менеджменту, навучання яго методыкам і інструментам. Удзельнікі форуму абмяняюцца вопытам па распрацоўцы, адаптацыі і ўкараненню прынцыпаў і інструментаў менеджменту, інтэграйцыі работы бізнесу і адукацыі ў падрыхтоўцы спецыялістаў і інавацыйным развіцці нацыянальнай эканомікі. У час канферэнцыі пройдуць навучальныя семінары і майстар-класы пад кіраўніцтвам экспертаў, пленарнае пасяджэнне, пасяджэнне секцый і круглых сталоў па напрамках стратэгічнага менеджменту, маркетынгу, менеджменту якасці, кіравання фінансамі, інфарматызацыі і аўтаматызацыі кіравання. Арганізатары мерапрыемства - міністэрствы адукацыі, прамысловасці Беларусі, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, Гродзенскі аблвыканкам і ГрДУ.


