РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Е-mail: groblisp@mail.grodno.by
Прыёмная:(0152)72-35-57
Сынкавiчы
Сынкавiчы
Галоўная > Навіны рэгiёна

Навіны рэгiёна

25.11.2011

Сферу адукацыі неабходна больш актыўна ўключаць у працэс інавацыйнага развіцця эканомікі


Сфера адукацыі з'яўляецца адной з важнейшых крыніц інавацый. Такое меркаванне 24 лістапада на канферэнцыі па пытаннях эфектыўнага менеджменту выказаў у Гродне першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Магутныя прадпрыемствы краіны развіваюцца ў многім за кошт таго, што яны маюць свае навуковыя распрацоўкі або актыўна карыстаюцца распрацоўкамі, якія прапануе навука. Віктар Назарэнка лічыць, што неабходна больш актыўна ўключаць сферу адукацыі ў працэс інавацыйнага развіцця эканомікі. "У нашых ВНУ часам недаацэньваюць магутнасці выпрабавальнай базы і магчымасці сваіх навуковых спецыялістаў, - адзначыў ён. - Сёння гэта база больш магутная, чым у многіх прадпрыемстваў. І яна павінна працаваць больш актыўна, выдаваць рэальныя, эфектыўныя прадукты". Установы адукацыі і навукі з'яўляюцца важнейшымі структурамі, якія "нараджаюць" распрацоўкі, лабараторыі пры ўніверсітэтах служаць асноўнымі пастаўшчыкамі інавацыйных прадуктаў у большасці краін свету. Для Беларусі, дзе няма ўласных вялікіх запасаў энергарэсурсаў, стаўка на інавацыйнае развіццё для павышэння канкурэнтаздольнасці, з'яўляецца асабліва актуальнай. Пры гэтым выбіраць гэты шлях развіцця павінны не толькі буйнейшыя арганізацыі, але і сярэднія, і малыя. "У Беларусі за 2011-2015 гады па дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця павінны быць створаны амаль 900 прадпрыемстваў у розных сферах, - сказаў Віктар Назарэнка. - Не ўсе краіны ўкладваюць такія сродкі ў інавацыйнае развіццё кампаній". Аднак сёння востра стаіць задача рэгіянальнага інавацыйнага развіцця, дадаў ён. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Эфектыўны менеджмент: вопыт і перспектывы бізнесу і адукацыі" праходзіць у Гродне па ініцыятыве міністэрстваў адукацыі, прамысловасці Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Гродзенскага аблвыканкама і Дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы. Яе ўдзельнікамі сталі эксперты ў галіне менеджменту і якасці з Расіі, Польшчы, Украіны, Беларусі, прадстаўнікі 30 ВНУ і 15 прадпрыемстваў. Удзельнікі форуму абменьваюцца вопытам па распрацоўцы, адаптацыі і ўкараненню прынцыпаў і інструментаў мененджменту, інтэграцыі работы бізнесу і адукацыі ў падрыхтоўцы спецыялістаў і інавацыйным развіцці нацыянальнай эканомікі.