Навіны рэгiёна
У Гродне ў 2011 годзе на аўкцыёнах прададзена аб'ектаў камунальнай уласнасці і ўчасткаў амаль на Br5 млрд.
На аўкцыёнах у Гродне ў 2011 годзе прададзена аб'ектаў нерухомай маёмасці гарадской камунальнай уласнасці і зямельных участкаў амаль на Br5 млрд. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік аддзела камунальнай маёмасці і прыватызацыі Гродзенскага гарвыканкама Вадзім Таранцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ад продажу будынкаў, збудаванняў, убудаваных памяшканняў атрымана Br487,9 млн. (прададзена 3 аб'екты). Больш як Br2,7 млрд. паступіла ад продажу ва ўласнасць грамадзян для індывідуальнага будаўніцтва 36 зямельных участкаў. Больш як Br1,4 млрд. атрымана ад перадачы права арэнды чатырох зямельных участкаў для ўзвядзення будынкаў грамадскага прызначэння. На суму Br305,7 млн. прададзена права арэнды 23 аб'ектаў, якія ўяўляюць сабой ізаляваныя памяшканні, будынкі або плоскасныя збудаванні.
Як растлумачыў спецыяліст, у асноўным ажыццяўляўся продаж аб'ектаў, якія доўгі час не выкарыстоўваліся, патрабуюць капітальнага рамонту. Продаж такіх будынкаў, памяшканняў не самамэта, асноўнае - гэта ўключэнне іх у гаспадарчы абарот.
У бягучым годзе на аўкцыёнах па продажы права арэнды невыкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў было выстаўлена 25 аб'ектаў, прададзена арэнда на 12, з іх пад уладкаванне аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання - на 4 (усе ў гістарычным цэнтры). Усім пакупнікам у дагаворах куплі-продажу ўстанаўліваюцца канкрэтныя тэрміны правядзення рамонтных работ і ўвядзення аб'ектаў у эксплуатацыю і штрафныя санкцыі за іх невыкананне. За несвоечасовы ўвод аб'екта "Рэстаран "Беласток" у эксплуатацыю ЗПУГВП "Фертэка" заплаціла штрафныя санкцыі ў памеры Br35 млн. Адносна гэтага аб'екта эксперты адобрылі неабходнасць зносу будынка (засталася і будзе адноўлена фасадная сцяна з элементамі коўкі і лепкі) з далейшым аднаўленнем. Канчатковы тэрмін здачы аб'екта - чэрвень 2012 года.
Усяго ў бягучым годзе ў гаспадарчы абарот планавалася ўвесці 33 невыкарыстоўваемыя аб'екты гарадской камунальнай уласнасці.


