РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Е-mail: groblisp@mail.grodno.by
Прыёмная:(0152)72-35-57
Сынкавiчы
Сынкавiчы

Навiны рэспублiкi

05.01.2012

Адзіны парадак ўліку грамадзян на атрыманне зямельных участкаў пад жыллё ўводзіцца ў Беларусі


У Беларусі ўводзіцца адзіны парадак уліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2011 года нумар 1781, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. Гэтай пастановай зацверджана палажэнне аб адзіным парадку ўліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў.

Да 1 сакавіка 2012 года аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам павінны сфарміраваць адзіны спіс грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва дамоў. Прычым гэта будзе зроблена з улікам раней сфарміраваных чэргаў і спісаў такіх грамадзян. Грамадзяне, якія знаходзяцца ў наступнай чарзе (спісе), уключаюцца ў адзіны спіс грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, пасля грамадзян, якія знаходзяцца ў папярэдняй чарзе (спісе). Пастаноўка грамадзян на ўлік ажыццяўляецца з дапамогай фарміравання мясцовымі органамі ўлады спісу чарговасці прадастаўлення зямельных участкаў для будаўніцтва дамоў. Пры выдзяленні зямельных участкаў у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, іншых, вызначаных выканкамамі гарадах, улічваюцца інтарэсы дзяржавы, мясцовыя ўмовы і эканамічная эфектыўнасць. Там ўчасткі прадастаўляюцца па выніках аўкцыёнаў або без іх правядзення толькі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У тыя спісы не ўключаюцца грамадзяне шэрагу катэгорый, у тым ліку якія не стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

У спіс, што фарміруецца ў Мінску, уключаюцца шматдзетныя сем'і, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэты спіс фарміруецца Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам на падставе інфармацыі, якая прадастаўляецца адміністрацыямі раёнаў сталіцы. Пастаноўка грамадзян на ўлік ажыццяўляецца на падставе заявы, якая падаецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы камітэт, а ў Мінску - у адміністрацыю раёна па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу. Спісы і інфармацыя аб умовах ўключэння ў іх грамадзян размяшчаюцца мясцовымі выканкамамі ў даступных для азнаямлення месцах на інфармацыйных стэндах, афіцыйных сайтах, а таксама могуць даводзіцца да насельніцтва іншымі даступнымі спосабамі, у тым ліку праз СМІ. Фарміруецца таксама пералік свабодных (незанятых) зямельных участкаў. Такія ўчасткі прапануюцца грамадзянам, якія жадаюць іх атрымаць. Але тут будзе таксама ўлічвацца дата і час ўключэння грамадзяніна ў спіс. Пастанова ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2012 года. Яна прынята ў адпаведнасці з указам ад 23 верасня 2011 года нумар 431 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню адносін у галіне адабрання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў" .