Навiны рэспублiкi
Дэкларацыі аб даходах за 2011 год беларусы павінны прадставіць да 1 сакавіка
Дэкларацыі аб даходах, атрыманых у 2011 годзе, грамадзяне Беларусі, якія з'яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі рэспублікі, павінны прадставіць у падатковыя органы не пазней за 1 сакавіка 2012 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах. Тут растмумачылі, хто абавязаны прадставіць у падатковы орган дэкларацыю аб даходах і якія даходы грамадзян падлягаюць падаткаабкладанню.
Дэкларацыі прадстаўляюць грамадзяне, якія атрымалі даходы ад іншых фізічных асоб ад продажу на працягу 5 гадоў другой кватэры, другога жылога дома, другога гаража, другога зямельнага участка, другога садовага доміка, другой дачы. Гэта ж датычыцца і тых, хто атрымаў даходы ад продажу іншай нерухомай маёмасці, а таксама ад продажу на працягу каляндарнага года грузавіка, аўтобуса, другой легкавой машыны, ад рэалізацыі каштоўных папер, маёмасных правоў, долей, паёў у арганізацыях. Трэба падаць дэкларацыю і аб даходах, атрыманых за мяжой і (або) з-за мяжы.
Падлягаюць падаткаабкладанню даходы, атрыманыя ад грамадзян, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у выглядзе дарэння і (або) у выглядзе нерухомай маёмасці па дагаворах рэнты бясплатна пры ўмове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі Br17,5 млн. (500 базавых велічынь). Гэта датычыцца і даходаў, атрыманых інвалідамі, непаўналетнімі, тымі, у каго няма бацькоў (аднаго з бацькоў), а таксама плацельшчыкамі, якім неабходна аказанне дарагой медыцынскай дапамогі, у выглядзе бязвыплатнай (спонсарнай) дапамогі ад беларускіх арганізацый і грамадзян пры ўмове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі Br35 млн. (1 тыс. базавых велічынь).
Даходы, атрыманыя ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) гарамдзянам, якія не з'яўляюцца індывідуальнамі прадпрымальнікамі, жылых і (або) нежылых памяшканняў, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пры ўмове, што яны ў агульнай суме за год перавысілі Br17,5 млн., таксама дэкларыруюцца. Гэта датычыцца і шэрагу іншых відаў даходаў, у тым ліку вяртання страхавых узносаў пры датэрміновым скасаванні дагавораў добраахвотнага страхавання ў вызначаных выпадках. У міністэрстве таксама адзначылі, што падатковымі рэзідэнтамі Беларусі прызнаюцца фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі рэспублікі ў каляндарным годзе больш як 183 дні. Фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся за межамі тэрыторыі краіны 183 дні і больш у каляндарным годзе, не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі Беларусі.
Акрамя таго, дэкларацыю аб даходах, атрыманых у 2011 годзе, могуць прадставіць грамадзяне, якія маюць права на атрыманне падатковых вылікаў (сацыяльнах, маёмасных, прафесійных), пры ўмове, што абавязак па прадастаўленню такіх вылікаў грамадзянам ускладзены на падатковыя органы. Форма дэкларацыі размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах. Дэкларацыя можа быць прадстаўлена плацельшчыкам, іншай абавязанай асобай у падатковы арган асабіста або праз прадстаўніка, накіравана па пошце або перададзена з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў.
Падатковыя органы прымаюць дэкларацыю па агульнаму графіку з 8.00 да 19.00 у рабочыя дні, а з 4 лютага 2012 года таксама і па суботах з 9.00 да 13.00. Разам з тым тэрытарыяльнымі падатковымі органамі пры неабходнасці час прыёму дэкларацый можа быць павялічаны.


