РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Е-mail: groblisp@mail.grodno.by
Прыёмная:(0152)72-35-57
Mip
Mip

Навiны рэспублiкi

14.11.2011

Каманда Прэзідэнта абыграла хакеістаў Гродзенскай вобласці ў матчы Пятых рэспубліканскіх аматарскіх спаборніцтваў


Каманда Прэзідэнта абыграла 13 лістапада дружыну Гродзенскай вобласці - 5:3 (2:1, 2:0, 1:2) у выязным матчы Пятых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Паядынак адбыўся ў гродзенскім Лядовым палацы. Шайбы ў складзе каманды Прэзідэнта закінулі Андрэй Кавалёў (двойчы), Сяргей Шыткоўскі, Павел Белы і Генадзь Савілаў. У дружыне Гродзенскай вобласці вызначыліся Фёдар Маркевіч, Руслан Белы і Максім Скіба. Самымі рэзультатыўнымі ігракамі сустрэчы сталі форварды каманды Прэзідэнта Андрэй Кавалёў (2+1) і Андрэй Асташэвіч (0+3), якія набралі па 3 бамбардзірскія балы. Бліжэйшыя паядынкі турніру запланаваны на 27 лістапада: каманда Брэсцкай вобласці чакае ў госці сапернікаў з Гомельскай вобласці, а каманда Мінскай вобласці ў Маладзечне прыме дружыну Магілёўскай вобласці. Каманда Прэзідэнта наступны матч правядзе 10 снежня на арэне ХК "Юнацтва-Мінск" у сталічным парку Горкага, калі прыме гасцей з Гомельскай вобласці.

Турнірнае становішча:

1. Каманда Прэзідэнта Беларусі – 4 ачкі (2 матчы; розніца шайбаў 13-9)
2. Гродзенская вобласць – 2 (2, 9-7)
3. Гомельская вобласць – 2 (1; 3-2)
4. Магілёўская вобласць – 0 (0; 0-0)
5. Віцебская вобласць – 0 (1; 2-3)
6. Мінская вобласць – 0 (1; 6-8)
7. Брэсцкая вобласць – 0 (1; 2-6).
Па традыцыі турнір праходзіць з кастрычніка па красавік. На першым этапе лядовыя дружыны ўсіх абласцей і каманда Прэзідэнта Беларусі згуляюць у адзін круг і вызначаць чацвёрку лепшых па выніках папярэдняй стадыі. Квартэт мацнейшых прадоўжыць барацьбу за ўзнагароды ў паўфіналах, а фінальная серыя пройдзе да дзвюх перамог адной з каманд. Як і на працягу чатырох папярэдніх гадоў, спаборніцтвы збяруць як аматараў, так і былых прафесіяналаў. Балельшчыкі ўбачаць на лёдзе прадстаўнікоў розных узростаў і прафесій, многіх вядомых у мінулым хакеістаў, трэнераў і спецыялістаў. У заявачных спісах каманд на Пятыя аматарскія спаборніцтвы нямала гучных імёнаў: Андрэй Скабелка, Уладзімір Цыплакоў, Алег Хмыль, Аляксандр Андрыеўскі, Аляксандр Гаўрылёнак, Аляксандр Аляксееў, Дзмітрый Панкоў, Сяргей Стась, Аляксандр Макрыцкі, Алег Антоненка, Андрэй Кавалёў, Вадзім Бекбулатаў.
Пастаянна пашыраецца і геаграфія спаборніцтваў. Кожная з каманд імкнецца задзейнічаць у дамашніх матчах максімальную колькасць лядовых пляцовак. Так, у гэтым сезоне ўпершыню ў гісторыі спаборніцтваў паядынкі адбудуцца на лядовай арэне ў Маладзечне. Там будзе прымаць гасцей каманда Мінскай вобласці. Папярэднія гады пераможцамі спаборніцтваў станавіліся дзве дружыны: каманда Прэзідэнта Беларусі (2008, 2010, 2011) і зборная Гомельскай вобласці (2009). Сярэбранымі прызёрамі станавіліся тры калектывы - каманды Мінскай вобласці (2008, 2011), Гродзенскай вобласці (2010) і каманда Прэзідэнта Беларусі (2009). Арганізатарамі Пятых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Беларусі, Мінскі гарвыканкам. Партнёр турніру - Беларуская калійная кампанія. Генеральны інфармацыйны партнёр - Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.