Медыцына i ахова здароўя
Ахова здароўя Гродзенскай вобласці накіравана на павышэнне якасці і доступу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, укараненне новых медыцынскіх тэхналогій, зніжэнне захворванняў і смяротнасці насельніцтва.Асноўныя складаючыя дакладнай працы сістэмы аховы здароўя – прафілактычная накіраванасць, сацыяльная, медыцынская і эканамічная эфектыўнасць, адзінства медыцынскай навукі і практыкі.
Начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта – Стрыжак Андрэй Аляксандравіч (тэл. 77 29 05, тэл. прыёмнай 72 39 01, факс 72 27 33, 77 04 64).
З улікам раэльнай запатрабаванасці насельніцтва ў амбулаторных відах дапамогі ва ўсіх установах аховы здароўя ўмацаваны “плаваючыя” графікі прыёма пацыентаў, у працу рэгістратур уведзены шматканальная тэлефонная сувязь, папярэдні запіс па тэлефоне і па звяртальнасці пацыентаў, уведзены рэестры папярэдняга запісу на прыём да тэрапеўтаў і іншых спецыялістаў.
Як адзін з элементаў прынцыпу “адно акно” – папярэдні запіс пацыентаў сельскай мясцовасці на кансультатыўны прыём да спецыялістаў раённай паліклінікі непасрэдна медыцынскім персаналам урачэбных амбулаторый, што дазваляе сельскаму жыхару ў зручны час атрымаць кваліфікацыйную кансультатыўную дапамогу спецыялістамі раённай паліклінікі па прыбыццю ва ўстаноўлены час.
У вобласці актыўна развіваюцца новыя тэхналогіі: кардыёхірургія, ангіяхірургія, эндапратэзаванне, ранні трамбалізіс і іншае.
Сёння на базе ўстановы аховы здароўя “Гродзенская абласная клінічная бальніца” выконваюцца імплантацыі электракардыястымулятараў, стэнтаванне каранарных артэрый, балонная каранарная ангіяпластыка, аперацыі на адкрытым сэрцы, каранараангіяграфія, аорта-каранарнае шунціраванне.
Ва ўстанове аховы здароўя “Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна” укаранена методыка рэканструктыўных аперацый, астэасінтэза, эндапратэзаванне тазасцягавых і каленных суставаў, інтэрлокінг. З 2009 года гэтыя ж аперацыі выконваюцца ў Лідскім і Слонімскім раёнах.


