19 мая. Фестываль аўтарскай песні “Новае пакаленне” | Анонсы событий | Гродненский областной исполнительный комитет
Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)72-31-90
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Анонсы событий
14 мая 2018

19 мая. Фестываль аўтарскай песні “Новае пакаленне”

З мэтай выяўлення новых творчых дараванняў у жанры аўтарскай песні, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства, арганізацыі вольнага часу моладзі, далучэння яе да паэтычнай і песеннай творчасці ў г.п. Зэльва пройдзе штогадовы фестываль аўтарскай песні “Новае пакаленне”. У фестывалі могуць прыняць удзел аўтары-выканаўцы ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Маладыя артысты змогуць пазмагацца за права быць лепшымі ў намінацыях “Аўтар вершаў”, “Аўтар музыкі”, “Аўтарскі калектыў”, “Аўтарскі твор”. Мерапрыемства абяцае быць цікавым кожнаму, незалежна ад узросту. Урачыстае адкрыццё і конкурсная праграма ўдзельнікаў пройдзе на летняй эстраднай пляцоўцы г.п. Зэльва. Таксама будзе арганізавана выстава-продаж сувенірнай прадукцыі. Для самых юных гледачоў будуць працаваць атракцыёны, батут. Завершыцца мерапрыемства маладзёжнай дыскатэкай.