Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Гродненский областной
исполнительный комитет
Главная - Культура и искусство

Новости. Культура и искусство

27 марта 2019

Мар’ян Скрамблевіч пра малую радзіму і “тое самае” дрэва для інструмента

Мар’ян Скрамблевіч пра малую радзіму і “тое самае” дрэва для інструментаПрыслухоўваючыся да сябе, навучыўся слухаць прыроду і стварыў унікальную калекцыю інструментаў, якія не сустрэнеш нідзе ў свеце. Нідзе, акрамя Адэльска, – малой радзімы нашага вядомага земляка Мар'яна Антонавіча Скрамблевіча. 

На наступным тыдні народны майстр па вырабу музычных інструментаў, творчасць якога ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных 
гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, святкуе 80-годдзе.

211404-01.jpg

Як і прынята ва ўсіх творчых людзей, у святочны дзень ён будзе дзяліцца сваімі талентамі з іншымі. У Адэльскім цэнтры культуры і народнай творчасці з нагоды юбілею знакамітага земляка ладзяць свята. Майстар-класаў па вырабу дудачак арганізатары ўрачыстасці не абяцаюць, а вось пачуць гукі незвычайных інструментаў зможа кожны. Прычым у выкананні самога майстра і яго вучняў. 

211404-02.jpg

Тыя, хто бываў у Адэльску ў музейным пакоі музычных інструментаў майстра, ведаюць, што пачуць можна тут не проста меладычныя кампазіцыі, а ў літаральным сэнсе гукі прыроды. Адны інструменты паўтараюць спевы птушак, іншыя, запэўнівае майстар, – гукі ветру і нават перадаюць слухачу… цеплыню сонца. У Адэльскім Цэнтры культуры і народнай творчасці ўнікальная экспазіцыя прымае гасцей з дзясятак гадоў, яе гасцямі за гэты час сталі тысячы чалавек.

211404-04.JPG

– Толькі ў гэтым годзе прыняў ужо больш дваццаці экскурсій, – дзеліцца майстар-юбіляр. – Бывалі тут і вядомыя музыкі з усёй Беларусі, педагогі і студэнты. Прыязджалі госці з Расіі, Польшчы, Літвы. Некалькі гадоў таму для групы аспірантаў з Польшчы іграў практычна чатыры гадзіны, а яны з захапленнем слухалі, спрабавалі разгадаць сакрэт гуку. 

І прафесійным музыкам, і «немузыкальным» наведвальнікам тут сапраўды ёсць чаму захапляцца. Прафесіяналы сярод гасцей, безумоўна, задаюць майстру глыбокія пытанні, у будучых музыкаў свая цікавасць, а простыя людзі здзіўляюцца, як нараджаецца мелодыя са звычайнай драўлянай дудачкі. 

Займаецца вырабам інструментаў Мар'ян Скрамблевіч з пачатку 90-х гадоў. Цікава, што адрас, які стаў адпраўным пунктам для незвычайнага захаплення, як гэта не дзіўна, – гродзенскі аўтобусны парк №1. Больш за трыццаць гадоў Мар'ян Скрамблевіч кіраваў тут сама-дзейным хорам, які ў свой час быў дыпламантам усесаюзнага конкурсу.

– Тады тут працавалі ўнікальныя майстры, якія і дапамаглі змайстраваць першую дудачку, – успамінае Мар'ян Скрамблевіч. – Сур'ёзна захапіўшыся тэмай, перачытаў шмат літаратуры. Але галоўны сакрэт яскравага гучання кожнага інструмента – уменне «чуць дрэва».

211404-03.JPG

Пра гэту ўнікальную здольнасць майстра ўжо ходзяць легенды. Каб выбраць лепшую драўніну для чарговага інструмента, ён гатовы абысці ўсе лясы ў акрузе. І ў гэтай справе важныя ўсе дэталі, нават тое, у якую пару года зрэзана дрэва. Калі вясной – яно напоўнена сокамі, таму інструмент можа гучаць плаксіва. А падрыхтаваны восенню матэрыял – верны крок да таго, што гучанне атрымаецца высокае, больш тонкае.

– Заўсёды імкнуся да таго, каб гук атрымліваўся светлым і пазітыўным, – кажа майстар. – І толькі ў такім настроі бяруся за справу.

225410-01.JPG

Чарговы раз упэўніцца ў гэтым гасцей і жыхароў Гродна і Гродзенскага раёна запрашаюць у юбілей самабытнага народнага майстра з Адэльска. Святочная праграма з канцэртам у Цэнтры культуры і народнай творчасці 25 сакавіка пачнецца ў 15.00. Пра творчы і жыццёвы шлях Мар’яна Антонавіча ў гэты дзень тут раскажа тэматычная фотавыстава. Адбу-дзецца і прэзентацыя кнігі-каталога «Музычныя інструменты Мар’яна Скрамблевіча» – сапраўднага твора сэнсу жыцця майстра-юбіляра і гонару яго землякоў.