Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Гродненский областной
исполнительный комитет
Главная - Наука и образование

Новости. Наука и образование

18 июля 2018

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Вясёлка» прыняў другую змену адпачываючых

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Вясёлка» прыняў другую змену адпачываючых

17.07.2018.
Новыя знаёмствы, вопыт самастойнага жыцця, спартыўныя перамогі і паходы, раскрыццё самых нечаканых талентаў і здольнасцей – аб такім адпачынку можна толькі марыць. Усе гэтыя мары 
становяцца рэальнасцю ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка”. 
  
IMG_4479.jpg 

Пасля заканчэння першай змены 79 юных карэлічан вярнуліся дадому з самымі лепшымі ўражаннямі аб летнім адпачынку. І вось ізноў дзіцячы лагер напоўніўся дзіцячымі ўсмешкамі і гоманам. 4 ліпеня надоўга застанецца ў памяці 129 хлопчыкаў і дзяўчынак: менавіта ў гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё другой змены 

– У лагер дзеці прыехалі 1 ліпеня. За тры дні яны ўжо добра асвоіліся, пазнаёміліся, нават пасябравалі, – падзялілася начальнік лагера Наталля Мікалаеўна Адамушка. – Для другой змены абраны ваенна-патрыятычны накірунак. Вельмі сімвалічна, што нацыянальнае свята – Дзень Незалежнасці — прыпала на пачатак дзіцячага адпачынку ў лагеры: у нас прайшоў своеасаблівы парад, дзеці прынялі ўдзел у флэшмобе і спелі дзяржаўны гімн усе разам. Яшчэ шмат патрыятычных мерапрыемстваў, якія будуць прысвечаны Году малой радзімы, запланавана на бліжэйшыя 14 дзён. 

IMG_4496.jpg 
IMG_4476.jpg 

Усе дзеці, якія атрымаюць асалоду ад летняга адпачынку ў лагеры падчас другой змены, – вучні школ раёна. Удзельнікі Карэліцкага спартыўнага клуба “Белы тыгр”, пераможцы шматлікіх спаборніцтваў Ягор Сякач і Аляксей Дораш, лаўрэат творчага фестывалю-конкурсу “Талісман поспеху” Платон Комар, Станіслаў Макарчык, які заняў пераможнае месца на абласным конкурсе “Школа бяспекі”, – вось толькі некаторыя таленавітыя, творчыя і спартыўныя юныя карэлічане, якія прыехалі ў дзіцячы лагер “Вясёлка” за здароўем і станоўчымі эмоцыямі, каб дасягнуць у новым навучальным годзе яшчэ большых поспехаў. 

 
Павіншаваць дзяцей з пачаткам другой змены прыехаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык, які адзначыў, што ў дзіцячым лагеры створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснага адпачынку дзяцей: распрацавана высокакаларыйнае вітаміннае меню, прадугледжана насычаная праграма мерапрыемстваў, вялікая ўвага ўдзяляецца бяспецы дзяцей. 
www.polymia.by