Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
Гродненский областной исполнительный комитет
Официальный портал
Главная / Новости / Новости региона
Новости региона

Аснова будучыні і гарант прынцыпу "роўнае права для ўсіх". У Шчучыне абмеркавалі асновы дзейнасці інстытута парламентарызму

17.10.2019
Новости региона
Праз месяц, 17 лістапада, адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Гэта адказны момант: ад нашага выбару залежыць, наколькі эфектыўна будзе працаваць парламент, які Прэзідэнт краіны А.Р. Лукашэнка неаднаразова называў "асновай будучыні".
img_7561_0.jpg

Популярныеновости
Владимир Кравцов ознакомился с ходом подготовки ко Дню белорусской письменности в Слониме
Владимир Кравцовознакомился с ходом подготовки ко Дню белорусской письменности в Слониме
Посевная, кадровый потенциал и шефство над СПК. В Щучине прошло совещание сельскохозяйственной отрасли региона
Посевная, кадровыйпотенциал и шефство над СПК. В Щучине прошло совещание сельскохозяйственной отрасли региона
ЦТ по русскому языку. Своими мнениями и ожиданиями делились вчерашние школьники и члены контролирующей комиссии
ЦТ по русскому языку. Своими мнениями и ожиданиями делились вчерашние школьники и члены контролирующей комиссии
Аб гісторыі развіцця інстытута парламентарызму ў нашай краіне, ключавых напрамках дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рабоце яго дзвюх палат, заканатворчасці парламенцкіх груп і пастаянных камісій і аб іншых аспектах гэтай шмаграннай тэмы гаварылі сёння падчас сустрэчы абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама А.І. Юргель з калектывам Шчучынскага раёна электрычных сетак, якая адбылася ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва.
Дакладчык – намеснік старшыні абласной арганізацыі РГА "Белая Русь", першы намеснік старшыні праўлення абласной арганізацыйнай структуры РДГА "Беларускае таварыства "Веды" С.У. Вараніца нагадала аўдыторыі, што згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Парламентам з'яўляецца Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Гэта прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны, складаецца ён з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў) і Савета Рэспублікі (64 чалавекі). Цяпер працуюць Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі шостага склікання. А пасля выбараў мы дэлегуем паўнамоцтвы па вырашэнні важных дзяржаўных і грамадскіх пытанняў новаму складу парламентарыяў. " Ужо сёння мы з вамі будзем ведаць, хто будзе балатавацца кандыдатам па Шчучынскай выбарчай акрузе і па ўсіх 13 акругах, створаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, -- нагадала Святлана Уладзіміраўна пра чарговы этап у выбарным календары. – А прэтэндэнтаў стаць кандыдатамі ў дэпутаты вельмі многа, і яны вельмі розныя". Расказала яна і аб тым, што сёлета будзе зроблена для рэалізацыі прынцыпу "роўнае права для ўсіх": у прыватнасці, каб было зручна прыняць удзел у галасаванні людзям з аслабленым зрокам, інвалідам-калясачнікам і іншым грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі. 

img_7551.jpg

С.У. Вараніца назвала тры асноўныя і раўназначныя напрамкі работы беларускіх парламентарыяў. Гэта прыняцце законаў, работа з жыхарамі акруг, якія дэлегавалі дэпутату права прадстаўляць свае інтарэсы ў высокім органе, і міжнародная дзейнасць. Па яе словах, дзеючыя парламентарыі прынялі звыш 250 нарматыўных прававых актаў, якія маюць вялікае значэнне для краіны і яе жыхароў – у прыватнасці, яны накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, культурнага і адукацыйнага ўзроўню, гуманізацыю заканадаўства, забеспячэнне дабрабыту народа, бяспекі жыцця і г.д. "Амаль трэць свае работы парламентарыі прысвячаюць сустрэчы з выбаршчыкамі на месцах", -- адзначыла дакладчык. 

img_7560.jpg

Намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама А.В. Пасюта падкрэсліла асаблівую актуальнасць такой размовы напярэдадні важнай палітычнай падзеі і расказала, як праходзіць перадвыбарная кампанія на Шчучыншчыне. Так, тут створаны 34 участкі для галасавання, а наша акруга №60 уключае ў сябе частку Мастоўскага і два сельсаветы Воранаўскага раёна. Алена Васільеўна назвала адрасы і крыніцы, дзе можна пазнаёміцца з інфармацыяй па выбарнай тэматыцы.
img_7553_1.jpg

 На дні інфармавання абмяркоўвалася і пытанне бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Першы намеснік начальніка РАНС С.В. Якімовіч расказаў пра абстаноўку з пажарамі ў раёне (іх 47, загінулі 3 чалавекі) і пра старт рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам", даў рэкамендацыі па папярэджанні надзвычайных сітуацый у асенне-зімовы перыяд.

Удзельнікі сустрэчы скарысталіся магчымасцю задаць службовым асобам свае пытанні.

dzyannica.by
К списку