Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
Гродненский областной исполнительный комитет
Официальный портал
Главная / Новости / Новости региона
Новости региона

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук уручыў шчучынцам заслужаныя ўзнагароды

01.07.2020
Новости региона
Напярэдадні Дня Незалежнасці Шчучыншчыну з ганаровай місіяй наведаў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук. Разам з кіраўніком раёна Аляксеем Валянцінавічам Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ганнай Станіславаўнай Хвядзюк ён уручыў заслужаную ўзнагароду калектыву аўтапарка №12, які за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў па выніках мінулага года прызнаны лепшым сярод філіялаў ААТ “Гроднааблаўтатранс” і занесены на абласную Дошку гонару, піша "Дзянніца".

- Ваша прадпрыемства заслужана лічыцца флагманам вобласці ў сферы транспартнай дзейнасці, --зазначае Ігар Георгіевіч Жук. – Безумоўна, гэта заслуга ўсяго працоўнага калектыву, які здольны вырашаць нават самыя складаныя задачы. Жадаю ўсім вам здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту. Няхай усім вашым пачынанням заўсёды спрыяе поспех!

img_9966.jpg

Ігара Георгіевіча падтрымаў Аляксей Валянцінавіч Садоўскі і падкрэсліў, што атрымаць пасведчанне аб занясенні на абласную Дошку гонару – гэта высокая ўзнагарода і пашана. А таксама вялікая адказнасць, бо цяпер на аўтапарк №12 будуць раўняцца іншыя арганізацыі Гродзеншчыны. Вельмі сімвалічна, што гэтая навіна напаткала працоўны калектыў напярэдадні аднаго з галоўных свят краіны – Дня Незалежнасці.

Шчучынскае прадпрыемства паспяхова займаецца перавозкай пасажыраў і розных грузаў. Абслугоўвае тры гарадскія і 28 прыгарадных маршрутаў, а таксама міжгароднія напрамкі Гродна і Брэст. Пасажырскім рухам ахоплены 180 населеных пунктаў раёна.

Летась грузаабарот аўтапарка №12 павялічыўся на 4,4% і склаў 6136,1 тысячы тона-кіламетраў. Паслугамі арганізацыі скарысталіся 1266,4 тысячы пасажыраў. Усяго было выканана звыш 33 тысяч рэйсаў.

Акрамя пасажыра- і грузаперавозак, прадпрыемства аказвае і іншыя паслугі: шынамантаж, дыягностыка і сэрвіснае абслугоўванне аўтамабіляў, медагляд вадзіцеляў перад выездам і праверка тэхстану транспарту. Прыбытак ад рэалізацыі гэтых відаў дзейнасці ў мінулым годзе склаў 17,6 тысячы рублёў.

- У нас ёсць 25 пасажырскіх аўтобусаў і 15 грузавікоў, -- гаворыць дырэктар аўтапарка №12 Генадзій Генрыхавіч Паўлюкевіч. – Уся гэта тэхніка дагледжана, як след абслужана і выкарыстоўваецца па прызначэнні. Пры неабходнасці прыходзім на дапамогу іншым арганізацыям раёна. Калі пачнецца ўборачная кампанія – з задавальненнем падставім плячо шчучынскім аграрыям.

Сёння працоўны калектыў аўтапарка №12 налічвае 89 работнікаў, кожны з якіх – сапраўдны прафесіянал. Таму і прадпрыемства ў перадавіках!

- Дарогі ў нас розныя, але прафесія – адна, - заключае Генадзій Генрыхавіч. – І ёй мы вельмі даражым і ганарымся! І зробім усё, каб нашы пасажыры па кожным маршруце рухаліся з камфортам, а грузы дастаўляліся заўсёды своечасова!

img_0015.jpg

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук таксама наведаў ААТ “Васілішкі”, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы ўшанавалі начальніка вытворчасці раслінаводчай прадукцыі гэтай гаспадаркі Івана Феліксавіча Кімашэўскага, які за свае высокія працоўныя дасягненні сёлета прызнаны “Чалавекам года Гродзеншчыны”. 

- ААТ “Васілішкі” добра ведаюць на ўзроўні рэспублікі, -- зазначыў Ігар Георгіевіч Жук. – Тым самым ваша сельгаспрадпрыемства ўмацоўвае імідж не толькі Шчучынскага раёна, але і ўсёй вобласці, як рэгіёна з высокім эканамічным патэнцыялам. За ўсімі гэтымі высокімі вытворчымі паказчыкамі стаіць напружаная праца людзей, для якіх гаспадарка даўно стала роднай. Сярод іх Іван Феліксавіч Кімашэўскі – ініцыятыўны і адказны работнік, сапраўдны прафесіянал, які валодае багатым практычным вопытам у раслінаводчай галіне і ўмела кіруе агранамічнай службай ААТ “Васілішкі”. Сваёй працавітасцю, неабыякавасцю і мэтанакіраванасцю ён сапраўды заслужыў званне “Чалавек года Гродзеншчыны”.

img_0031.jpgimg_0053.jpg

Цёплыя словы ў адрас Івана Феліксавіча Кімашэўскага выказала і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк. Яна падкрэсліла, што званне “Чалавек года Гродзеншчыны” абавязвае быць прыкладам ва ўсім, і пажадала надалей заставацца ў цэнтры грамадскага жыцця і заўсёды дабівацца пастаўленых задач.

- Вялікі дзякуй за ўвагу і пашану! – не хаваў эмоцый Іван Феліксавіч. – Прызнанне працоўных дасягненняў на такім высокім узроўні гаворыць аб тым, што мы рухаемся ў правільным напрамку. А яшчэ гэта выдатна стымулюе працаваць з поўнай аддачай на карысць роднай гаспадаркі. Таму ўпэўнены, што вы яшчэ не раз пачуеце пра нашы высокія вытворчыя дасягненні!

К списку