У Мінэканомікі
прадстаўлена дэмаверсія кампанентаў падсістэмы маніторынгу рэалізацыі
дзяржпраграм, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.
Распрацоўкай
гэтага праграмнага прадукту займаецца РУП "Цэнтр лічбавага развіцця" па
заказе Міністэрства эканомікі ў рамках дзяржаўнай праграмы "Лічбавае
развіццё Беларусі" на 2021-2025 гады.
Для дзяржорганаў падсістэма
дасць магчымасць аўтаматызаваць і спрасціць работу ў ходзе фарміравання
і выканання дзяржаўных праграм, а для насельніцтва - павысіць
адкрытасць інфармацыі аб іх рэалізацыі.
Да спіса