– Вельмі прыемна сёння быць на гэтым цудоўным яскравым мерапрыемстве,
якое сімвалізуе ўзаемаразуменне, павагу сяброўства. Гэта свята гаворыць
пра тое, што нашу сінявокую ведаюць і любяць не толькі беларусы, але і
ўсе тыя людзі, для каго яна дорыць магчымасці незалежна ад нацыянальнай
прыналежнасці.
Сапраўды вельмі шмат людзей розных нацыянальнасцей знайшлі другую
радзіму на нашай гасціннай беларускай зямлі. Фестываль у Гродне
з'яўляецца яскравым прыкладам, як неабходна жыць, працаваць разам дзеля
адной мэты – эканамічнага росту, міру і сацыяльнай справядлівасці.
Дзякуючы фестывалю і нашым нацыянальным аб'яднанням мы маем магчымасць
здзейсніць вандроўку ў больш як 30 краін свету, сустрэцца з сябрамі,
пашырыць свае веды у гісторыі іншых краін. Упэўнены, што фестываль
падорыць усім гродзенцам, удзельнікам, гасцям самыя добрыя ўражанні і
цудоўны настрой.
Гродненская правда
Да спіса