На Гродзеншчыне праводзіцца абласны літаратурны конкурс імя М. Багдановіча. Арганiзатарам выступае Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт.
Конкурс праводзiцца адзiн раз у два гады па сямi намiнацыях: "Паэзiя", "Проза", "Дзiцячая лiтаратура", "Публiцыстыка i краязнаўства", "Лiтаратуразнаўства i крытыка", "Драматургiя", "Адкрыццё года".
На конкурс дапускаюцца неапублiкаваныя раней лiтаратурныя творы на дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь. Размяшчэнне лiтаратурных твораў або iх фрагментаў у сацыяльных сетках i ў Iнтэрнэце таксама прыраўноўваецца да публiкацыi.
Удзельнiкам конкурсу можа стаць аўтар лiтаратурнага твора, якi на дату падачы заяўкi на ўдзел у конкурсе дасягнуў 18-гадовага ўзросту i зарэгiстраваны (фактычна пражывае) на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi. Дапускаецца ўдзел у конкурсе аднаго аўтара цi некалькiх аўтараў у некалькiх намiнацыях з рознымi творамi.
Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi намiнаваных лiтаратурных твораў з'яўляюцца:
- лiтаратурна-мастацкi ўзровень лiтаратурнага твора;
- актуальнасць тэмы лiтаратурнага твора;
- наяўнасць сучасных лiтаратурных падыходаў да распрацоўкi тэмы;
- абгрунтаванне агульначалавечых каштоўнасцяў i iдэй гуманiзму;
- выкарыстанне ў лiтаратурным творы рэгiянальнага фактара (асаблiвасцi мясцовага каларыту).
На конкурс не дапускаюцца творы, якiя папулярызуюць (прапагандуюць), у тым лiку ўскосна, гвалт, агрэсiўныя паводзiны, распальванне нацыянальнай i рэлiгiйнай варожасцi, ужыванне алкаголю i наркотыкаў, крымiнальны i амаральны лад жыцця, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексiкi.
Пераможцамi конкурсу могуць быць як адзiн аўтар, так i калектыў аўтараў. У кожнай намiнацыi вызначаецца ен адзiн.
Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнiкам неабходна да 1 лютага года правядзення конкурсу прадставiць ва ўпраўленне культуры аблвыканкама:
Аб'ём твора, якi прадстаўляецца на конкурс, павiнен змяшчаць не менш за 60 старонак (за выключэннем намiнацыi "Дзiцячая лiтаратура").
Iмя аўтара лiтаратурнага твора ўказваецца толькi ў заяўцы на ўдзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя М.Багдановiча. У тэксце (лiтаратурным творы) iмя аўтара не павiнна прысутнiчаць для гарантыi ананiмнасцi пры разглядзе членамi камiсii.