Навiны рэгiёна
Гісторыя на любы густ і ўзрост. Дзеля чаго ў Лідскі замак едуць сем'ямі
27.12.2024
Навiны рэгiёна

Цікавасць да гісторыі Беларусі расце.Вось мы і ўступілі ў самую чароўную
пару года – навагодніх і калядных свят. Разам з імі надыходзяць і
зімовыя канікулы. Праўда, зіма пакуль не зусім адпавядае свайму амплуа. І
невядома, калі ўсталюецца снежны накрыў, каб дзеці разам з дарослымі змаглі пакоўзацца па снезе. А бавіць вольны час з карысцю недзе трэба.
А яшчэ ў гэтай зале праводзяць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя аднаму з экспанатаў, які ёсць у фондах музея. Напрыклад, у дзень шахмат праходзіць інтэрактыў з удзелам шахматнай ладдзі, якая была знойдзена ў замку падчас раскопак. Дарэчы, гэту знаходку археолагі лічаць адной з самых каштоўных і рэдкіх. А ў дзень ракетных войск наведвальнікам прапануюць пазнаёміцца з сапраўднымі ядрамі, патрымаць іх і ўзважыць. Ацаніць, якая моц павінна была быць у руках воінаў, каб зараджаць імі гарматы. Таксама і малым, і дарослым звычайна цікава паўдзельнічаць у занятку “Раніца пачынаецца не з кавы, або гігіена Сярэднявечча”, а заадно на свае вочы пазнаёміцца з такімі відамі сподняга, як шоссы і брэ.
Іх таксама можна сёння ўбачыць у замкавай экспазіцыі.
А дзеці, пакуль дарослыя слухаюць экскурсавода, могуць пабыць у ролі сапраўднага археолага, знайшоўшы некаторыя артэфакты ў інтэрактыўнай зоне, якія таксама абсталяваныя на некаторых паверхах вежаў. Супрацоўнікі музея заўсёды з цёплай усмешкай успамінаюць, з якім захапленнем маленькія наведвальнікі сустракаюць кожную сваю знаходку.
Можна наведаць экспазіцыю, дзе выстаўлена маёмасць рэканструктарскага клуба “Дайнова”. Там ёсць магчымасць прымераць на сябе кальчугу, кірасу, шлем і з адпаведнай зброяй у руках сфатаграфавацца. А калі захочаце, можаце ўявіць сябе каралём ці каралевай, пабываць за іх святочным сталом, потым перайсці ў княжацкі пакой альбо ў паляўнічую залу.
Пра Расію трэба казаць асобна. Масквічы, санкт-пецярбуржцы – гэта ўжо пастаянныя госці. Але прыя-зджаюць сюды нават з Уладзівастока і Цюмені, з самых аддаленых куткоў краіны.
Дзякуючы таму, што супрацоўнікамі падрыхтаваны экскурсіі і праграмы на любы ўзрост і густ, павялічылася колькасць сямейных наведванняў. Бывае, што некалькі сямей збіраюцца разам і прыязджаюць мікрааўтобусам, каб правесці свой выхадны дзень у старажытных сценах.
Для тых наведвальнікаў, хто не хоча залежаць ад экскурсавода, ёсць мабільныя аўдыёгіды.
У цёплую пару года на замкавым двары працуе яшчэ адна інтэрактыўная зона, дзе турысты могуць пастраляць з лука, паназіраць за воінскім побытам, прылегчы на княжацкі ложак.
Словам, плануйце і вы свой вольны час так, каб зрабіць яго карысным, і не забудзьце наведаць Лідскі замак!
Цікавыя рэчы сярэднявечча
І вось тут на дапамогу прыходзяць супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея, якія запрашаюць у інтэрактыўную залу Лідскага замка “Цікавыя рэчы сярэднявечча”. Звычайна сюды наведвальнікі прыходзяць ужо добра стомленыя, удосталь нахадзіўшыся па вельмі крутых прыступках абеіх вежаў і наслухаўшыся цікавых расказаў экскурсаводаў. І знаходзяць кожны сабе забаву. Дзеці могуць заняцца размалёўкамі тэматычных карцінак. А дарослыя – памераць сярэднявечныя строі, латы, патрымаць у руках рыцарскую зброю, сфатаграфавацца ў гэтым вобразе. Можна і не пераапранацца, а зрабіць фотаздымак на памяць у спецыяльных фотазонах.А яшчэ ў гэтай зале праводзяць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя аднаму з экспанатаў, які ёсць у фондах музея. Напрыклад, у дзень шахмат праходзіць інтэрактыў з удзелам шахматнай ладдзі, якая была знойдзена ў замку падчас раскопак. Дарэчы, гэту знаходку археолагі лічаць адной з самых каштоўных і рэдкіх. А ў дзень ракетных войск наведвальнікам прапануюць пазнаёміцца з сапраўднымі ядрамі, патрымаць іх і ўзважыць. Ацаніць, якая моц павінна была быць у руках воінаў, каб зараджаць імі гарматы. Таксама і малым, і дарослым звычайна цікава паўдзельнічаць у занятку “Раніца пачынаецца не з кавы, або гігіена Сярэднявечча”, а заадно на свае вочы пазнаёміцца з такімі відамі сподняга, як шоссы і брэ.
Унікальныя артэфакты
Найбольш актыўна тэрыторыя замкавага двара даследавалася ў 70-80-х гадах мінулага стагоддзя. Падчас тых раскопак было знойдзена больш за 18 тысяч прадметаў. Большая частка з іх – кераміка (будаўнічая, кухонны і сталовы посуд). Але сярод іншых знаходак ёсць унікальныя: парахаўніца, крэсіва (металічная прылада для высякання агню з крэменю), кручок для нацягвання цецівы арбалета, корд (меч сярэдзіны XV стагоддзя).Іх таксама можна сёння ўбачыць у замкавай экспазіцыі.
А дзеці, пакуль дарослыя слухаюць экскурсавода, могуць пабыць у ролі сапраўднага археолага, знайшоўшы некаторыя артэфакты ў інтэрактыўнай зоне, якія таксама абсталяваныя на некаторых паверхах вежаў. Супрацоўнікі музея заўсёды з цёплай усмешкай успамінаюць, з якім захапленнем маленькія наведвальнікі сустракаюць кожную сваю знаходку.
Можна наведаць экспазіцыю, дзе выстаўлена маёмасць рэканструктарскага клуба “Дайнова”. Там ёсць магчымасць прымераць на сябе кальчугу, кірасу, шлем і з адпаведнай зброяй у руках сфатаграфавацца. А калі захочаце, можаце ўявіць сябе каралём ці каралевай, пабываць за іх святочным сталом, потым перайсці ў княжацкі пакой альбо ў паляўнічую залу.
Цікавасць да гісторыі Беларусі расце
Як паведаміла чытачам “ГП” Наталля Хацяновіч, дырэктар ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”, цікавасць да гісторыі Беларусі расце. Прычым як з боку нашых землякоў, так і замежнікаў. За 2024 год Лідскі замак ужо наведала больш за 110 тысяч турыстаў. Трэцяя частка – замежныя, якія прыязджаюць не толькі з бліжэйшых ад нас краін (Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі), але і з Кітая, Іспаніі, Казахстана.Пра Расію трэба казаць асобна. Масквічы, санкт-пецярбуржцы – гэта ўжо пастаянныя госці. Але прыя-зджаюць сюды нават з Уладзівастока і Цюмені, з самых аддаленых куткоў краіны.
Дзякуючы таму, што супрацоўнікамі падрыхтаваны экскурсіі і праграмы на любы ўзрост і густ, павялічылася колькасць сямейных наведванняў. Бывае, што некалькі сямей збіраюцца разам і прыязджаюць мікрааўтобусам, каб правесці свой выхадны дзень у старажытных сценах.
Для тых наведвальнікаў, хто не хоча залежаць ад экскурсавода, ёсць мабільныя аўдыёгіды.
У цёплую пару года на замкавым двары працуе яшчэ адна інтэрактыўная зона, дзе турысты могуць пастраляць з лука, паназіраць за воінскім побытам, прылегчы на княжацкі ложак.
У тэму
Дарэчы, калі ў вас ёсць нейкія рэчы, якія засталіся ад вашых продкаў і не маюць каштоўнасці асабіста для вас, яны могуць быць унікальнымі з боку гледжання гісторыкаў. Не спяшайцеся выкідваць, іх жыццё можа прадоўжыцца ў замкавых або музейных экспазіцыях.Словам, плануйце і вы свой вольны час так, каб зрабіць яго карысным, і не забудзьце наведаць Лідскі замак!