Навiны рэгiёна
У Гродне стартавалі абласныя спаборніцтвы энергетыкаў на званне "Лепшы па прафесіі"
17.06.2026
Навiны рэгiёна
На вучэбна-трэніровачным палігоне філіяла "Гродзенскія электрычныя
сеткі" РУП "Гроднаэнерга" праходзяць абласныя спаборніцтвы брыгад па
рамонце і абслугоўванні паветраных ліній электраперадачы напружаннем 35
кВ і вышэй. У спаборніцтвах удзельнічаюць 4 каманды з філіялаў
электрычных сетак прадпрыемства - Гродзенскіх, Ваўкавыскіх, Лідскіх і
Ашмянскіх. У складзе кожнай брыгады - майстар, тры электраманцёры (адзін
з іх - вытворца работ) і аператар беспілотнага лятальнага апарата.
Вынікі спаборніцтваў падвядуць 19 чэрвеня.